Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Цытаты мінулага – 20 красавіка


Падрыхтаваў Зьміцер Падбярэскі Беларуская прэса за 20 красавіка.

“Калгаснік Беларусі”, 1935 год:

“Авадзень — злейшы вораг ў сельскай гаспадарцы. Кожны год ад гэтага шкодніка наша дзяржава церпіць велізарныя страты. Так, згодна даных былой АБШ, страты ад гэтага шкодніка ў Беларусі ў 1932 годзе дасягнулі звыш 7 мільёнаў рублёў, а ў 1933 годзе па адным толькі малаку БССР страціла больш 3 мільёнаў рублёў. Наша дзяржава не можа даваць на з’ядзенне авадня мільёны рублёў. Барацьба за знішчэнне авадня павінна стаяць у цэнтры ўвагі кожнага калгаса, калгасніка і аднаасобніка”.

“ЛіМ”, 1965 год. А.Майзьлер пра аркестры:

“Трэба больш актыўна ствараць і развіваць савецкую джазавую манеру ігры, якая грунтуецца на добрым музычным гусце. Трэба ствараць і прапагандаваць творы савецкіх кампазітараў для джаза, якія маюць у сваёй аснове народныя і сучасныя інтанацыі, спалучаюць меладычнасць з разнастайнасцю вострых танцавальных рытмаў і маляўнічасцю гармоніі і аркестроўкі. Гэта будзе той бар’ер, якім можна і трэба закрыць доступ да нас пошлай і разбэшчанай музыкі Захаду”.

“Имя”, 1995 год. Пра прэзэнтацыю “Габэлену стагодзьдзя” Аляксандра Кішчанкі:

“На 226 кв.м. фарбаванай авечай воўны можна было ўбачыць выявы сямідзесяці найбольш выдатных дзеячаў ХХ стагодзьдзя — Коля, Мітэрана, Клінтана, Валэнсы, Буша, Сталіна, Чэрчыля, Леніна, Гарбачова. У самым версе справа, узвышаючыся над усімі іншымі пэрсанажамі “Габэлену стагодзьдзя”, выяўлены цяперашні прэзыдэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандар Лукашэнка. Зьяўленьне Аляксандра Рыгоравіча на творы, які прэтэндуе прадстаўляць культурныя дасягненьні беларускай нацыі, назваць выпадковым ніяк нельга… Аляксандру Кішчанку зрабілі прапанову, ад якой ён ня мог адмовіцца: на мастака папросту “націснулі”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG