Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Заклікі аб вызваленьні узбэцкага журналіста


ТАШКЕНТ. Прыхільнікі ўзбэцкага журналіста Сабірджана Якубава, арыштаванага паводле абвінавачаньня ў рэлігійным экстрэмізьме, сёньня пачалі распаўсюджваць пэтыцыі з заклікамі аб ягоным вызваленьні. Якубава арыштавалі на мінулым тыдні. Яму пагражае 20 гадоў турмы. Калегі журналіста і праваабаронцы сьцьвярджаюць, што Якубаў – ахвяра ціску ўраду на мусульманаў-дысыдэнтаў.
XS
SM
MD
LG