Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Адбыліся перамовы Рамсфэлда з Мушарафам


ІСЛАМАБАД. Міністар абароны ЗША Доналд Рамсфэлд які прыбыў сёньня з візытам у Пакістан, правёў перамовы з Пэрвэзам Мушарафам -- прэзыдэнтам краіны-саюзьніцы ў барацьбе з тэрарызмам. Паводле прадстаўніка пакістанскага боку, абмяркоўваліся барацьба з тэрарызмам, міжнародныя і рэгіянальныя праблемы. Напярэдадні Рамсфэлд наведаў Аўганістан, дзе прэзыдэнт Аўганістану Хамід Карзай і амэрыканскі міністар выказаліся за трывалае супрацоўніцтва дзьвюх краінаў у галіне бясьпекі.
XS
SM
MD
LG