(Хадановіч: ) “Пачуць лімэрыкі можна 12 красавіка, на Дзень касманаўтыкі, а 18.00 у сталічным Доме літаратара (Фрунзэ, 5). Вечарына нездарма мае назву “Землякі: погляд з космасу”. На арбіце сустрэнуцца Ўладзімер Арлоў, Кася Камоцкая, Юрась Барысевіч, Вальжына Морт (яна спэцыяльна прыехала з Варшавы), малады паэт Глеб Лабадзенка, гурт “Індзіга” (для якога я перакладаю песьні на беларускую мову), авангардавы тэатар “Ай”, які пакажа грандыёзнае дзейства “Сны Юрыя Гагарына”... Адбудзецца такі супольны палёт на шматступеньчатых крылах натхненьня. Запрашаю ўсіх”.
Поўны тэкст інтэрвію з Хадановічам у новай перадачы сэрыі Вольная студыя.
Поўны тэкст інтэрвію з Хадановічам у новай перадачы сэрыі Вольная студыя.