Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Цытаты мінулага – 11 красавіка


Падрыхтаваў Зьміцер Падбярэскі Беларуская прэса за 11 красавіка.

“Калгаснік Беларусі”, 1935 год. Тлумачэньні наркама земляробства СССР М.Чарнова “Аб парадку налічэння і ўтрымання калгасніцам на час і пасля радоў”:

“Прыкладны статут сельгасгаспадарчай арцелі, згодна 14-га пункта, абавязвае праўленне арцелі вызваляць жанчын ад работ за месяц да радоў і на месяц пасля радоў з захаваннем за імі ўтрымання за гэтыя два месяцы ў палавінным размеры сярэдняй выпрацоўкі імі працадзён”.

“Советская Белоруссия”, 1965 год. Пра падарожжы аўтастопам:

“Гэта вельмі зручная форма падарожжа, якая вымагае мінімум выдаткаў, пастановай Цэнтральнага савету па турызму ўведзена і ва ўсіх саюзных і аўтаномных рэспубліках, краях і абласьцях нашай краіны. На спадарожных аўтамабілях (за выключэньнем рэйсавых аўтобусаў і маршрутных таксі) можа скіравацца кожны падарожнік, які дасягнуў 16 гадоў. Кніжку з талёнамі “Аўтастопу” ён набывае праз турыстычную сэкцыю свайго прадпрыемства, установы, вучэбнай установы альбо гарадзкі, раённы турыстычны клюб. Прынцып аплаты праезду — адзін рубель за 500 кілямэтраў”.

“Добры вечар”, 1995 год:

“Нечаканы, але зусім, відаць, не выпадковы візіт нанеслі супрацоўнікі ўпраўлення барацьбы з эканамічнай злачыннасцю сталічнай міліцыі ў дырэкцыю праграм тэлебачання Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі. Візіт вельмі сумна закончыўся для кіраўніка дырэкцыі праграм Бахціяра Бахціярава — яго арыштавалі і змясцілі ў ізалятар часовага ўтрымання. Узбуджана крымінальная справа. Вядзецца следства. Прычынай жа для затрымання, паводле звестак з кампетэнтных крыніц, стала атрыманне валютнага хабару ў суме 590 долараў. Супрацоўнікі міліцыі з’явіліся ў кабінеце Бахціярава ў той момант, калі ён атрымліваў грошы”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG