Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Цытаты мінулага – 4 красавіка


Падрыхтаваў Зьміцер Падбярэскі Беларуская прэса за 4 красавіка.

“Беларуская доля”, 1925 год:

“У сувязі з развалам праваслаўнай царквы і палянізацыяй каталіцтва, у Заходняй Беларусі зьяўляюцца новыя рэлігійныя кірункі. З аднаго боку тут пачалі сваю працу амэрыканскія мэтадысты, з другога — уніяты. Газэты падаюць вестку, што колькі дзён назад у Вільню прыехаў з Лідзкага павету сьвяшчэньнік Лавров, які зрабіў вышэйшай духоўнай уладзе даклад аб пераходзе на унію цэлага прыходу Дзікушкі з пратаіерэем Ячыноўскім. Каб вярнуць назад на лона праваславія адпаўшую парахвію, архіяпіскап Хвядос паслаў туды сьвяшчэньніка Дзічкоўскага”.

“Калгаснік Беларусі”, 1935 год. СНК БССР даводзіць плян конскай злучной кампаніі:

“Соўнарком Беларусі на сваім пасяджэнні 23 сакавіка ўстанавіў план злучкі кабыл у 1935 годзе. Усяго павінна быць злучана 223.746 галоў. З гэтага ліку — 157.010 галоў па калгасах, 52.503 — па аднаасобнаму сектару, 6.021 — па соўгасах і 8.212 — па ўстановах і арганізацыях. СНК абавязаў Нарказем план злучкі давесці да раёнаў, а райвыканкомы — да калгасаў, соўгасаў, сельсоветаў і аднаасобнікаў… Уласнікам жарабцоў прапанавана праверыць апошніх на сперму, вызваліўшы іх ад усякай работы на ўвесь час злучной кампаніі”.

“Добры вечар”, 1995 год. Гісторык Анатоль Цітоў піша:

“Сёння, лічу, усё мацней пачынаецца ціск на беларускую грамадскасць па пытаннях рэферэндума адносна нацыянальнай сімволікі. На маю думку, гэта спроба ганьбавання нашых спрадвечных духоўных нацыянальных каштоўнасцей. У сувязі з гэтым прапаную правесці адкрытыя тэледэбаты ў прамым эфіры. Было б вельмі добра, каб у іх прыняў удзел сам Прэзыдэнт са сваімі найбольш кемлівымі ў сімволіцы дарадцамі, а аўтар гэтых радкоў гатовы выступіць у якасці іхняга апанента”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG