КІШЫНЭЎ. Парлямэнт Малдовы сёньня пераабраў прадстаўніка камуністаў Уладзімера Вароніна прэзыдэнтам гэтай краіны. Варонін атрымаў 75 галасоў у сваю падтрымку, неабходны мінімум быў 61 голас. Варонін заявіў, што ставіць сваёй мэтай інтэграцыю Малдовы ў Эўропу. Падчас сваёй першай выбарчай кампаніі і на пачатку свайго кіраваньня Варонін заяўляў пра збліжэньне з Расеяй – цяпер, аднак, ён абвінавачвае Расею ва ўмяшаньні ва ўнутраныя справы Малдовы, бо Расея адмаўляецца вывесьці войскі з сэпаратысцкага рэгіёну Прыднястроўе.