Блізкія да папы людзі, якія заставаліся пры ім да ягонага адыходу, казалі, што за момант да сьмерці Ян Павал ІІ прамовіў “амэн”. Да апошніх хвілін жыцьця, як сьведчаць тыя людзі, Сьвяты Айцец заставаўся прытомны. Паміраючы, ён трымаў за руку свайго асабістага сакратара арцыбіскупа Станіслава Дзівіша.
Ян Павал ІІ стаяў на чале Рымска-каталіцкага Касьцёлу 26 гадоў. У 1978-м ён стаў першым пасьля больш як чатырох з паловаю стагодзьдзяў неітальянцам на чале Касьцёлу, і першым папам-палякам у гісторыі.
Прэзыдэнт Беларусі Аляксандар Лукашэнка выказаў сёньня шкадаваньне, што Ян Павал ІІ так і не наведаў Беларусі. “Ян Павал ІІ быў вялікім чалавекам, і не чужым, а блізкім для нашага народу”, – сказаў Лукашэнка.
Лідэры дзяржаваў і міжнародных арганізацыяў выказваюць словы прызнаньня папу, падкрэсьліваюць важны ўклад Яна Паўла ІІ у справу міру ў сьвеце й паразуменьня паміж вызнаўцамі розных рэлігіяў. Прэзыдэнт Францыі Жак Шырак: “Чалавецтва страціла натхнёнага сьвятара, нястомнага абаронцу чалавечай годнасьці. Ян Павал ІІ не пераставаў паказваць людзям дарогу да згоды й салідарнасьці. Ён пакінуў глыбокі сьлед у памяці ўсіх, хрысьціянаў і нехрысьціянаў. Сёньня, калі ён уваходзіць у гісторыю, я настойваю на тым, каб аддаць яму гэтую пашану”.
Прэзыдэнт Злучаных Штатаў Амэрыкі Джордж Буш сказаў, што ў асобе Яна Паўла ІІ сьвет страціў абаронцу міру й свабоды. (Буш: ) “Папа Ян Павал ІІ натхняў мільёны амэрыканцаў і шмат болей іншых людзей ува ўсім сьвеце. Мы будзем заўсёды помніць сьціплага, мудрага й бясстрашнага сьвятара, які стаў адным з духоўных лідэраў сьвету. Мы ўдзячныя Богу за тое, што ён паслаў нам такога чалавека, сына Польшчы, які стаў біскупам Рыму й героем на вякі”.
Ян Павал ІІ застаецца ў памяці мільярдаў людзей гарачым прыхільнікам міжканфэсійнага дыялёгу. Прэм’ер-міністар Ізраілю Арыель Шарон: “Ад імя ізраільскага ўраду й дзяржавы Ізраіль хачу выказаць боль з выпадку сьмерці папы Яна Паўла ІІ і спачуваньні мільёнам хрысьціянаў у Ізраілі і ўва ўсім хрысьціянскім сьвеце. Папа Ян Павал ІІ быў чалавекам міру, сябрам габрайскага народу, чалавекам, які ўсьведамляў унікальнасьць габрайскага народу і працаваў для гістарычнага прымірэньня людзей і для аднаўленьня дыпляматычных стасункаў між Ізраілем і Ватыканам у канцы 1993 году”.
Паводле словаў брытанскага прэм’ера Тоні Блэра, папа ў змаганьні за тое, што лічыў правільным, ні разу не завагаўся і не ўхіліўся ад удару. (Блэр: ) “Нават калі вы не каталік, калі не хрысьціянін, нават калі ня маеце рэлігійнай веры ўвогуле, вы ня можаце ня бачыць, што папа Ян Павал ІІ быў чалавекам праўдзівай і глыбокай духоўнай веры – яскравы прыклад таго, што значыць вера. І кожны, хто сустракаўся зь ім, а я меў шчасьце сустракацца, – вельмі ясна гэта бачыў. Але ж і людзі, якія ніколі з папам не сустракаліся, ніколі не праходзілі каля яго, бачылі гэтую веру здалёк. І я думаю, у гэтым прычына таго, што сьвет аб’яднаўся на працягу апошніх некалькіх дзён, каб ушанаваць ягоны адыход”.
У панядзелак цела Яна Паўла ІІ будзе перанесенае ў сабор сьвятога Пятра – там з пантыфікам разьвітаюцца сотні тысяч вернікаў. Жалоба па Яну Паўлу ІІ у Ватыкане працягнецца 9 дзён. Згодна з ватыканскім правам, пахаваньне папы павінна адбыцца паміж 4 і 6 днём па яго сьмерці. Як чакаецца, дата пахаваньня будзе названая ў панядзелак.