Сёньня ў Беларусі адзначаецца Дзень сьмеху. Гісторыя гэтага сьвята бярэ пачатак з рымскага Prima aprilis. Менавіта пад такой назвай адзначала яго шляхта старажытнае Беларусі. Што да люду паспалітага, дык ён пачаў сьвяткаваць Дзень сьмеху менавіта 1 красавіка ў Савецкім Саюзе, і далучыўся такім чынам да расейскае традыцыі. Ва ўласнабеларускай традыцыі такога сьвята не было, а днём вясёлага шкодніцтва спрадвеку лічылася Купальле. Тады гарэзьлівая моладзь за ноч рабіла ў вёсцы сапраўдны вэрхал і катала з гары запаленыя колы.
1 красавіка 1918 году беларускі гісторык Мітрафан Даўнар-Запольскі пачынае выдаваць у Кіеве штотыднёвую газэту “Беларускае слова”. Першым чынам газэта знаёміла беларускую калёнію ва Ўкраіне і ўкраінскую публіку з падзеямі вакол стварэньня ў Менску Беларускае Народнае Рэспублікі.
Сярод славутых людзей, што прыйшлі на сьвет 1 красавіка ў розныя гады, згадаем сёньня францускага паэта Франсуа Віёна і расейскага пісьменьніка ўкраінскага паходжаньня Мікалая Гогаля, расейскага кампазытара Сяргея Рахманінава, які памёр у выгнаньні, бо не прыняў рэвалюцыі, і прэзыдэнта Беларускай Народнай Рэспублікі Васіля Захарку, якога спасьціг падобны лёс. Таксама 1 красавіка ў 1901 годзе ў Ляхавічах нарадзіўся Сяргей Пясецкі, аўтар да сёньня папулярнага бэстсэлеру “Каханак Вялікай Мядзьведзіцы”.
Цяпер – пра памятныя даты заўтрашняе суботы.
2 красавіка 1996 году ў Маскве Аляксандар Лукашэнка з Барысам Ельцыным падпісваюць дамову пра ўтварэньне “Супольнасьці Беларусі і Расеі”. З гэтага моманту афіцыйны Менск уносіць у календары пад датай 2 красавіка Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі, а па ўсёй Беларусі ў гэты дзень адбываюцца акцыі пратэсту супраць пагрозы незалежнасьці краіны.
Цяпер пра падзеі даўнейшай гісторыі. Першая зь іх тычыцца Калоскай Барысаглебскай царквы ў Горадні – аднаго з найкаштоўнейшых каменных помнікаў архітэктуры Беларусі. 2 красавіка 1853 году ў выніку апоўзьня паўднёвая сьцяна гэтага храма абвалілася з высокага берагу ў Нёман. Пазьней на тым месцы збудавалі драўляную сьцяну, зь якой 800-гадовы пакалечаны храм дайшоў ажно да нашых дзён. Кожны, каму даводзілася любавацца Каложай, назаўсёды запомніў і гэтае яе калецтва.
Сярод славутых людзей, што прыйшлі на сьвет 2 красавіка ў розныя гады, згадаем сёньня самага знакамітага каханка-авантурыста Джавані Казанову; дацкага казачніка Ганса Крыстыяна Андэрсана; францускага скульптара Фрэдэрыка Бэртольдзі, які стварыў нью-ёрскую статую Свабоды, і францускага пісьменьніка Эміля Заля.