Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Моцны землятрус ля берагоў Інданэзіі нясе пагрозу новага цунамі. Ёсьць загіблыя.


ДЖАКАРТА. У Індыйскім акіяне ля берагоў інданэзійскай выспы Суматра адбыўся моцны землятрус. Амэрыканскія сэйсмолягі ўдакланілі моц стыхіі. Яны ацэньваюць яе ў 8 і 7 дзесятых балю паводле шкалы Рыхтэра. Землятрус адбыўся ў тым самым рэгіёне, дзе дзевяцібальны землятрус ў сьнежні летась выклікаў разбуральнае цунамі. Тады загінулі ці былі параненыя болей як 300 тысячаў чалавек. Існуе пагроза цунамі і ў выніку сёньняшняга землятрусу. Адмыслоўцы раяць эвакуяваць людзей з раёнаў на адлегласьці тысячы кілямэтраў ад эпіцэнтру, які аддалены на 200 кілямэтраў ад інданэзійскага гораду Собалга.Сталі паступаць першыя паведамленьні пра ахвяры землятрусу. На інданэзійскай выспе Ніас загінулі дзесяткі чалавек, разбураныя сотні дамоў. Папярэджаньні пра пагрозу цунамі абвешчаныя ў Індыі, Тайляндзе і на Шры-Ланцы.
XS
SM
MD
LG