Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прыднястроўе: вызвалены брытанскі закладнік


КІШЫНЭЎ. Міністэрства ўнутраных справаў Малдовы сёньня паведаміла пра вызваленьне грамадзяніна Вялікай Брытаніі Далдані Ашока Ішвардаса, якога трымалі ў закладніках у Прыднястроўі. 54-гадовага бізнэсоўца выкралі 15 сакавіка ля аэрапорту Кішынэву. Ішвардаса трымалі ў горадзе Рыбніца, які знаходзіцца пад кантролем прарасейскіх сэпаратыстаў. Прадстаўнік МУС Малдовы паведаміў, што закладніка вызвалілі ў пятніцу ў выніку спэцапэрацыі. Выкрадальнікі патрабавалі 2 мільёны даляраў за вызваленьне Ішвардаса. У палоне бізнэсоўца катавалі.
XS
SM
MD
LG