Першай акцыяй была сустрэча цягніка Менск-Кіеў на чыгуначным вакзале, ініцыяваная моладзьдзю з Кіеўскага фан-клюба “НРМ”. У сустрэчы прынялі ўдзел некалькі грамадзкіх арганізацый і проста неабыякавыя да лёсу Беларусі жыхары ўкраінскае сталіцы.
(Удзельнік акцыі: ) “Я прыйшоў падтрымаць братоў-беларусаў”.
(Дзяўчына: ) “Я прыйшла, каб падтрымаць беларусаў, павіншаваць іх зь іхным сьвятам, каб яны адчулі нашу падтрымку”.
Было бачна, што сустрэча большасьці пасажыраў цягніка спадабалася. Яны падыходзілі да маладых людзей зь бел-чырвона-белымі сьцягамі і ахвотна бралі сьвяточныя улёткі.
А трэцяй гадзіне распачалося пікетаваньне беларускае амбасады, у якім удзельнічалі некалькі дзесяткаў актывістаў моладзевых арганізацый.
А ўвечары ў Кіева-Магілянскай акадэміі адбылася беларуская вечарынка. Моладзь таньчыла пад музыку папулярных беларускіх рок-гуртоў, дэгуставала беларускае піва і гутарыла зь беларускімі сябрамі.