Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украіна выведзе войскі зь Іраку да канца году


КІЕЎ.Прэзыдэнт Украіны Віктар Юшчанка падпісаў афіцыйны загад украінскім войскам пакінуць Ірак. Украіна пачала выводзіць сваіх вайскоўцаў зь Іраку на мінулым тыдні і плянуе скончыць вывад да канца году. Таксама ўчора міністар абароны Баўгарыі Мікалай Сьвінараў сказаў, што хоча, каб да канца году баўгарскія войскі пакінулі Ірак. Тым часам міністар абароны Румыніі Тэадор Анастасіў заявіў, што румынскія салдаты будуць заставацца ў Іраку столькі, колькі гэта будзе патрэбна.
XS
SM
MD
LG