МАСКВА. Прэзыдэнт Расеі Уладзімер Пуцін накіроўваецца сёньня ў Парыж – на перамовы з лідэрамі Францыі, Нямеччыны і Гішпаніі. Візыт распачнецца сустрэчай Пуціна з францускім прэзыдэнтам Жакам Шыракам. Потым адбудуцца шматбаковыя перамовы з удзелам канцлера Нямеччыны Герхарда Шрэдэра і прэм’ер-міністра Гішпаніі Хосе Луіса Радрыгэса Запатэры. У цэнтры ўвагі – падрыхтоўка да саміту “Расеія – Эўразьвяз”, які адбудзецца 10 траўня ў Маскве, шэраг міжнародных і рэгіянальных праблемаў – у тым ліку й сытуацыя на Блізкім Усходзе.