Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларускія біятляністкі ў Аўстрыі завявалі бронзу


RFE/RL На эстафэце 4 х 6 кілямэтраў чэмпіянату сьвету ў Гохфільцэне (Аўстрыя) беларускія біятляністкі заваявалі сёньня бронзавы мэдаль.

На першым месцы каманда Расеі (1:13:44.4). Другое месца заняла каманда Нямеччыны (+41.4 сэкунды). На трэцім месцы - Беларусь (+53.2 сэкунды). За Беларусьсю ідуць Францыя, Нарвэгія, Славаччына.

Пасьля другога агнявога рубяжу на першым этапе эстафэце Беларусь займала толькі 13 месца, адстаючы ад лідэраў на хвіліну, але на другім этапе беларускія біятляністкі здолелі скараціць разрыў і выйшлі на трэцяе месца. Гэтую пазыцыю яны захавалі да канца гонкі. На апошім этапе Алена Зубрылава нават абагнала біятляністку зь Нямеччыны, і наша каманда прэтэндавала на срэбны мэдаль, але падчас другой стральбы Алена Зубрылава прамазала тры разы, немкі абагналі беларусак і атрымалі срэбра.

• Іншыя навіны па тэме: Спорт
XS
SM
MD
LG