Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Амаль мільён рублёў штрафу за ўдзел у мітынгу, якога не было


Вінцэсь Мудроў, Полацак Штраф у 40 базавых вялічыняў – такі прысуд вынес сёньня Полацкі гарадзкі суд кіраўніку прадпрымальніцкага страйку на Полаччыне Валеру Шаўчэнку.

Лідэр прадпрымальніцкага страйку абвінавачаны ў парушэньні артыкулу 1671-1 Кодэксу аб адміністрацыйных правапарушэньнях – удзел у несанкцыянаваным мітынгу. Усё абвінавачаньне грунтавалася на сьведчаньні работніка ідэалягічнага аддзелу Полацкага гарвыканкаму спадара Закрэўскага, які засьведчыў, што Валер Шаўчэнка арганізаваў 2 сакавіка на пляцы Свабоды ў Полацку несанкцыянаваны мітынг.

Мітынгам спадар Закрэўскі менаваў збор прадпрымальнікаў на пляцы перад будынкам гарвыканкаму. І хаця ўсе сьведкі, у тым ліку і два міліцыянты, якія выступалі на судовым паседжаньні, засьведчылі, што ніякага мітынгу не было, а спадар Шаўчэнка быў на пляцы толькі 20 хвілінаў і ня ладзіў публічных выступаў, судзьдзя Натальля Абрамава, тым ня менш, вынесла абвінавачанаму прысуд: штраф у памеры сарака базавых вялічыняў, што складае 960 тысяч рублёў.

Такі вэрдыкт быў сустрэты выбухам незадавальненьня прысутных у судовай залі прадпрымальнікаў:

(Галасы скандаваньня:) “Гань-ба! гань-ба! гань-ба!”

Вось як пракамэнтаваў пастанову суду сам абвінавачаны – Валер Шаўчэнка:

(Шаўчэнка: ) “Сёньняшні прысуд я разглядаю як палітычны заказ і адказ уладаў на законныя патрабаваньні прадпрымальнікаў нармалізаваць іх дзейнасьць. У Полацку гэта, бадай, першая палітычная справа прадпрымальнікаў. Лічу, што гэта першая ластаўка, прэцэдэнт будучых, яшчэ больш жорсткіх, палітычных рэпрэсіяў. Але жыцьцё ідзе і страйк працягваецца, нягледзячы ні на што”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG