Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Новы дэкрэт Лукашэнкі: лекі, якія прапісалі, больш шкодныя, чым сама хвароба


Валер Карбалевіч, Менск Дэкрэт аб процідзеяньні гандлю людзьмі трактуе гэтую тэму вельмі шырока. Ці можа ён даць плён?

Зусім не відавочна, што гэтыя захады дапамогуць прадухіліць гандаль жанчынамі, бо гэтым займаюцца, як правіла, нелегальныя структуры, якія нідзе не зарэгістраваныя. Але наступствамі гэтага дэкрэту могуць быць: устанаўленьне больш жорсткага кантролю дзяржавы за бізнэсам, стварэньне вялікай колькасьці перашкод у працы бізнэсоўцаў, ліквідацыя многіх фірм па працаўладкаваньні за мяжой. Гэта прывядзе да рэзкага скарачэньня кантактаў беларусаў з замежнымі краінамі. Выезд людзей за мяжу і пошук працы будуць адбывацца па-за межамі легальных каналаў, а значыць – па-за кантролем улады. Інакш кажучы, праяўляецца стандартная рэакцыя беларускіх уладаў на ўзьніклую праблему – рэакцыю гэтую можна выразіць формулай: тыя лекі, якія прапаноўваюцца, больш шкодныя для арганізму, чымся сама хвароба.

Паводле лёгікі дзяржавы, каб прадухіліць гандаль людзьмі, трэба зьліквідаваць тыя структуры, якія займаюцца працаўладкаваньнем беларусаў за мяжой. То бо, беларускія ўлады кіруюцца прынцыпам: лепшы сродак пазбаўленьня ад мышэй у хаце – спаліць хату. Гэта максымальна абцяжарыць камунікацыю беларускіх грамадзян з заходнім сьветам. Якія б захады ўлада не рабіла – яны вядуць да самаізаляцыі краіны. Магчыма, што гэта тэндэнцыя: што ў самой сыстэме ўлады закладзены такі код, які рэагуе на ўсё, каб пазбавіць краіну ад усялякіх уплываў з-за мяжы. Гэты код кожны раз спрацоўвае, як толькі ўзьнікае якаясьці праблема альбо магчымасьць пашырэньня кантактаў з Захадам. Адчуваньне такой небясьпекі і натуральная рэакцыя ўладаў на такую небясьпеку -- галоўная выснова з гэтага дэкрэту.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG