Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Умовы для пачатку перамоваў аб далучэньні Харватыі да Эўразьвязу


Эўрапейскі зьвяз у бліжэйшы час можа пачаць перамовы з Харватыяй адносна далучэньня гэтай краіны да Эўразьвязу – у тым выпадку, калі ўлады гэтай краіны пацьвердзяць гатовасьць да абсалютнага супрацоўніцтва з Міжнародным трыбуналам у справе вайсковых злачынстваў. З такой заявай выступіў сёньня міністар замежных спраў Люксэмбургу, які цяпер старшынюе ў Эўразьвязе. Раней Генэральны пракурор Гааскага трыбуналу Карла дэль Понтэ ізноў абвінаваціла ўлады Харватыі ў нежаданьні супрацоўнічаць з трыбуналам. Гаворка ідзе ў першую чаргу пра выдачу трыбуналу генэрала Антэ Готовіны.
XS
SM
MD
LG