Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Італія патрабуе расьсьледаваць забойства агента


РЫМ. Міністар замежных справаў Італіі Джанфранка Фіні заклікаў сёньня ўстанавіць і пакараць вінаватых у забойстве ў Іраку супрацоўніка італьянскіх спэцслужбаў Ніколі Каліпары.

Амэрыканскія салдаты застрэлілі Каліпары ў мінулую пятніцу, адкрыўшы агонь па машыне, у якой супрацоўнік спэцслужбаў ехаў разам з вызваленай з палону італьянскай журналісткай Джуліянай Сгрэна. Міністар замежных справаў Італіі сёньня заявіў: “Гэта, безумоўна, была трагічная выпадковасьць, выкліканая шэрагам абставінаў і супадзеньняў. Але неабходна старанна разабрацца ў гэтым здарэньні, запатрабаваць тлумачэньняў і знайсьці вінаватых. І, калі вінаватыя будуць знойдзеныя, дабіцца, каб яны панесьлі пакараньне”.

Прадстаўнікі Злучаных Штатаў заявілі, што машына з супрацоўнікам спэцслужбаў і журналісткаю перавысіла хуткасьць і не спынілася каля блёкпосту. Вызваленая пры судзеяньні Каліпары Джуліяна Сгрэна не выключыла, што салдаты ЗША наўмысна абстралялі іх машыну.
XS
SM
MD
LG