Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эўразьвяз падтрымае рэформы палестынцаў


БРУСЭЛЬ. Прэзыдэнт Палестынскай аўтаноміі Махмуд Абас, выступаючы сёньня перад лідэрамі краінаў Эўразьвязу, сказаў, што жадае як мага ранейшага абвяшчэньня палестынскай дзяржавы. Адказны за замежную палітыку Эўразьвязу Хавіер Саляна пагадзіўся, што чым раней будзе створаная Палестынская дзяржава, тым лепей. Чакаецца, што Эўразьвяз адыграе вядучую ролю ў каардынацыі міжнароднай падтрымкі і фінансаваньні рэформаў палестынскіх органаў улады. Ізраільскія прадстаўнікі ў сёньняшняй брусэльскай сустрэчы ня ўдзельнічалі.
XS
SM
MD
LG