Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларус правозіў гарэлку ў Літву ў мікрааўтобусе з падвоеным дном


Тацяна Поклад, Вільня Кантрабандную гарэлку зь Беларусі у Літву спрабавалі перапраўляць рознымі шляхамі – на плытах па Вільлі, праз плястыкавыя “сьпіртаводы” пад зямлёй і вадой. Цяпер літоўскія памежнікі выявілі яшчэ адзін спосаб – змантаванае сховішча ва аўтамабілі, накшталт падвоенага дна. У Літве затрыманы грамадзянін Беларусі, які спрабаваў такім чынам правезьці кантрабандную гарэлку.

Памежнікі з Пававерскай залогі і віленскія апэратыўнікі са службы аховы мяжы спынілі мікрааўтобус “Citroen Evansion” каля вёскі Шуты (Šutai), на дарозе Сьвенцяны – Вільня.

Кіроўца меў пашпарт на імя 35-гадовага грамадзяніна Беларусі, ён меў і пасьведчаньне на сталае жыхарства у Літве. У салёне мікрааўтобуса памежнікі знайшлі 2 плястыкавыя тары сьпірытусу, кожная па 25 літраў. Кіроўца патлумачыў, што набыў сьпірытус у незнаёмых у Сьвенцянскім раёне. Памежнікі адзначылі яго нэрвовасьць. Паводле Дзяржаўнай службы аховы мяжы, яны таксама мелі загадзя сабраную інфармацыю адносна гэтага мікрааўтобуса.

Дэталёвы агляд аўтамабілю быў зроблены ў Віленскім апэратыўным штабе. І там пад дном мікрааўтобусу знайшлася мудрагеліста зробленае сховішча для перавозкі алькаголю. Пры дапамозе зваркі было зробленае падвойнае дно, зьлева былі прымацаваныя адмысловыя трубкі. Памежнікі падлучылі кампрэсар да адной з трубак і выпампавалі з днішча мікрааўтобусу 250 літраў сьпірытусу.

Грамадзянін Беларусі, які кіраваў гэтым мікрааўтобусам, затрыманы і цяпер утрымліваецца ў пастарунку Віленскага гарадзкога паліцэйскага камісарыяту. Распачатая дасудовае расьсьледаваньне. Затрыманаму грамадзяніну Беларусі, пры доказе ягонай віны, пагражае штраф альбо пазбаўленьне волі тэрмінам да 5 гадоў.

Падобнае сховішча на колах літоўскія памежнікі затрымалі напачатку студзеня сёлета у Віленскім раёне. У аўтамабілі “Pontiac Trans Sport”, якім кіраваў грамадзянін Літвы, памежнікі кампрэсарам з падвойнага дна выпампавалі 330 літраў алькаголю.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG