Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Загад спыніць знос дамоў палестынскіх ваеўнікоў


ЕРУСАЛІМ. Міністар абароны Ізраіля Шаўль Мофаз загадаў спыніць знос дамоў палестынскіх ваеўнікоў. Са жніўня 2002 году ізраільскія вайскоўцы праводзілі палітыку запалохваньня, рэгулярна разбураючы дамы палестынцаў, датычных да нападаў на ізраільцаў. Рашэньне адмовіцца ад гэтых дзеяньняў было прынятае з прычыны іх неэфэктыўнасьці. Апроч таго гэтая палітыка ізраільскіх уладаў неаднаразова крытыкавалася праваабарончымі арганізацыямі.
XS
SM
MD
LG