Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Абу Дабі адкрылася выстава ўзбраеньняў


АБУ ДАБІ. . Урад Аб’яднаных Арабскіх Эміратаў падпісаў дамовы на куплю ўзбраеньняў на 345 мільёнаў даляраў. Самыя вялікія кантракты падпісаныя зь Нямеччынай і Італіяй. Пра гэта было абвешчана ў першы дзень працы найбуйнейшай выставы ўзбраеньняў “Ідэкс-2005”, якая распачала працу сёньня ў Абу Дабі -- сталіцы Эміратаў. У выставе бяруць удзел болей як 900 фірмаў з 50 краінаў. Адначасна ў Абу Дабі сабралася Рада абароны краінаў Пэрсыдзкай затокі, якая абмяркоўвае сытуацыю ў Іраку і рэгіёне ў цэлым.
XS
SM
MD
LG