ЖЭНЭВА. Прэзыдэнт Украіны Віктар Юшчанка прыбыў у Швайцарыю, дзе сёньня правядзе кансультацыі з дэрматолягамі. У Швайцарыі Юшчанку суправаджае генэральны пракурор Украіны Сьвятаслаў Піскун. Раней венскія дактары пасьля абсьледаваньня Юшчанкі зрабілі выснову, што ўкраінскі прэзыдэнт летась быў атручаны дыяксынам.