Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Віцэ-прэзыдэнт ЗША Дзік Чэйні ня мае намеру балятавацца на прэзыдэнта


ВАШЫНГТОН. Віцэ-прэзыдэнт ЗША Дзік Чэйні заявіў, што ня мае намеру балятавацца на прэзыдэнта па заканчэньні тэрміну паўнамоцтваў Джорджа Буша. Чэйні адзначыў, што ў 2008 годзе, калі завяршаецца другі прэзыдэнцкі тэрмін Буша, яму будзе ўжо 68 гадоў. Акрамя таго, цяперашні губэрнатар перанёс некалькі інфарктаў. У інтэрвію амэрыканскай тэлекампаніі "Фокс" Чэйні сказаў, што дапамагае прэзыдэнту ЗША ў вырашэньні ўсіх асноўных палітычных праблемаў.
XS
SM
MD
LG