ЗАГРЭБ. Харвацкі парлямэнт сёньня распачаў дэбаты адносна таго, ці дазволіць Злучаным Штатам выкарыстоўваць вайсковыя базы Харватыі. ЗША прапануюць для правядзеньня вучэньняў дазволіць ім выкарыстоўваць харвацкія базы, а таксама марскія порты і паветраную прастору.
Міністар абароны Бэрыслаў Ранцэвіч сказаў дэпутатам, што такое пагадненьне дапаможа Харватыі далучыцца да НАТО ў 2007 годзе і павялічыць ваеннае супрацоўніцтва са Злучанымі Штатамі.