Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Туркмэнбашы--пра наступныя прэзыдэнцкія выбары


Прэзыдэнт Туркмэністану Сапармурат Ніязаў сказаў, што хацеў бы, каб прэзыдэнцкія выбары ў краіне адбыліся ў 2008 або 2009 годзе. Сёньня Ніязаў выступаў на паседжаньні парлямэнту: ”Прэзыдэнцкія выбары адбудуцца, калі на тое будзе Божая воля. У выбарах возьмуць удзел як найменей тры-чатыры кандыдаты. Яны будуць мець права заставацца на пасадзе два тэрміны, як і сказана ў нашай канстытуцыі”. Ніязаў, якому ў 1999 годзе быў нададзены статус пажыцьцёвага кіраўніка, рэгулярна ўзьнімае пытаньне аб выбарах, якія, паводле яго, адбудуцца да ягонага 70-годзьдзя. 19 лютага Ніязаву спаўняецца 65 гадоў.
XS
SM
MD
LG