Як адзначае “Беларуская дзелавая газэта”, гэтая “норма фактычна скасоўвае паняцьце “злачыннага загаду”, паводле якога вайскоўцы маюць права адмовіцца, напрыклад, ад стральбы па мірным грамадзянам і наезду на іх танкамі і БТР. “БДГ” лічыць, што зроблена гэта ў мэтах “не дапусьціць у краіне “памаранчавай “, “васільковай” альбо афарбаванай у іншыя колеры рэвалюцыі”.
Пры гэтым, як сьведчыць практыка, дзеля выкарыстаньня сумнеўных ды неадэкватных мэтадаў зусім не абавязкова падмацаваньне законам. У найноўшай гісторыі Беларусі Ўнутраныя войскі выкарыстоўваліся мінімум двойчы з відавочным парушэньнем заканадаўства – пры зьбіцьці дэпутатаў апазыцыі БНФ у Вярхоўным Савеце 12-ага скліканьня ў красавіку 1995 года і ў жніўні таго ж году – пры разгоне страйку рабочых менскага мэтрапалітэну, калі лідэры страйкаму былі затрыманыя, а дэпутат Сяргей Антончык быў інтэрнаваны на тэрыторыю падразьдзяленьня унутраных войскаў МУС.
Глядзіце таксама
Глядзіце таксама