Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Сафіі -- канфэрэнцыя пра праблемы цыганоў


СОФІЯ. Сёньня ў баўгарскай сталіцы распачнецца міжнародная канфэрэнцыя, прысьвечаная пытаньню, як лепей інтэграваць цыганоў у грамадзтва. Чакаецца, што лідэры васьмі цэнтральна- і ўсходнеэўрапейскіх краінаў прадставяць доўгатэрміновыя пляны ў гэтым кірунку і зробяць агульнае заключэньне аб тым, як магчыма палепшыць ўзровень жыцьця цыганоў. Цыганы – адна з самых бедных меншасьцяў ў Эўропе з вельмі высокім ўзроўнем беспрацоўя і непісьменнасьці. Большасьць цыганоў жывуць у краінах Цэнтральнай і Усходняй Эўропы, галоўным чынам ў Баўгарыі, Румыніі, Славакіі і Чэхіі.
XS
SM
MD
LG