ТЭГЭРАН: Іран заявіў, што ня хоча далейшага замарожаньня працэсу ўзбагачэньня ўрану. Прадстаўнік ураду Абдала Рамзадэх заклікаў Эўразьвяз паскорыць перамовы з Тэгэранам ў справе ядзерных праграмаў Ірану. Велікабрытанія, Францыя і ФРГ спрабуюць пераканць Тэгэран адмовіцца ад ядзерных праграмаў ў замен за палітычныя і эканамічныя выгады. ЗША абвінавачваюць Тэгэран ў спробе вырабіць ядзерную зброю, аднак той заяўляе, што ядзерныя праграмы служаць толькі мірным мэтам.