Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Цытаты мінулага – 27 студзеня


Падрыхтаваў Зьміцер Падбярэскі Беларуская прэса розных гадоў 27 студзеня.

“Могилевский вестник”, 1915 год:

“За другое паўгодзьдзе 1914 году паўсюдна ў Расеі назіралася нябачанае скарачэньне злачыннасьці, якая па асобных абласьцях дасягала 100%… Гэтыя зьвесткі, прыведзеныя ў фінансавай камісіі Дзяржаўнага Савету таварышам міністрам юстыцыі А.П.Вяроўкіным, ілюструюць найярчэй чысьціню нораваў усіх расейскіх грамадзкіх слаёў, якая ўражвае сьвет сваім маральным бляскам. За час вайны адбылося выпраўленьне душ нават тых абыватальскіх элемэнтаў, якія ці то пад уплывам алькаголю, ці то з-за легкадумнасьці, маральнай расхістанасьці перакрочвалі мяжу сумленьня”.

“Вечерний Минск”, 1975 год:

“Урачыста праводзілі выкладчыкі і студэнты Беларускага інстытуту фізычнай культуры байцоў будаўнічага атраду “30-годзьдзе Перамогі” да месца працы. Два тыдні ў пэрыяд зімовых вакацыяў байцы атраду будуць працаваць на падрыхтоўцы трасы газаправоду Таржок—Менск—Івацэвічы ў Стоўпцаўскім раёне… Камандзір студэнцкага будаўнічага атраду “30-годзьдзе Перамогі” майстар спорту Міхаіл Корбут сказаў: “Усе мы далі слова выконваць штодзённыя зьменныя заданьні на 200 працэнтаў. Наш дэвіз — “За сябе і за таго хлопца”.

“Витебский курьер”, 1995 год:

“Як стала вядома СІМ з крыніц, якія заслугоўваюць даверу, падчас афіцыйнага візыту ў Кітай Прэзыдэнта Аляксандра Лукашэнкі некаторыя члены беларускай дэлегацыі ў якасьці сувэніраў набылі шаблі. Першы набыў халодную зброю памочнік Прэзыдэнта ў асаблівых даручэньнях Віктар Кучынскі. У свой час ён зрабіўся вядомы тым, што разьнімаў бойку п’яніцаў на віцебскім рынку зь пісталетам у руках і крыкам “Імем прэзыдэнта — спыніцца!” Пазьней спадар Кучынскі заявіў, што гатовы абараняць Прэзыдэнта ня толькі зь пісталетам, але і з гранатамётам у руках. Цяпер у яго зьявілася магчымасьць пусьціць у ход і халодную зброю”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG