Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Амбасадар ЗША сустрэўся са сваякамі Валерыя Леванеўскага


Юры Дракахруст, Прага Учора ў Горадні адбылася сустрэча сваякоў зьняволеных Валерыя Леванеўскага і Аляксандра Васільева з паслом ЗША ў Беларусі Джорджам Кролам.

На сустрэчы былі абмеркаваныя пытаньні, зьвязаныя з палітычнымі рэпрэсіямі ў Беларусі, незаконнымі дзеяньнямі супрацоўнікаў міліцыі, КДБ, шматлікімі парушэньнямі заканадаўства з боку службовых асобаў пракуратуры і судоў.

Джордж Крол быў занепакоены тым, што сям''я Леванеўскага ўжо больш за месяц не атрымлівала лістоў ад Валерыя. Амэрыканскі пасол пажадаў сваякам палітзняволеных мужнасьці і заявіў, што амбасада ЗША будзе рабіць усё магчымае, каб улады Беларусі вызвалілі вязьняў сумленьня.

На здымку: Амбасадар Джордж Крол
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG