АМСТЭРДАМ. Сёньня суд у гэтым горадзе пачне разглядаць справу супраць Махамэда Баўяры, які абвінавачаны ў забойстве рэжысэра Тэа ван Гога. Баўяры 26 гадоў. Супраць яго высунуты абвінавачаньні ў тэрарызме, забойстве, замахе на жыцьцё, пагрозах палітычным дзеячам і незаконным трыманьні зброі.
Тэа ван Гога забілі на амстэрдамскай вуліцы 2 лістапада. У цыдулцы, пакінутай у яго на грудзях, былі пагрозы палітыкам і абвяшчэньне ісламскага джыхаду супраць нявернікаў.