Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сёньня ў Страсбуры выступіць Міхаіл Саакашвілі


СТРАСБУР. Сёньня ў Парлямэнцкай асамблеі Эўропы мае прамовіць грузінскі прэзыдэнт Міхаіл Саакашвілі. Мяркуюць, што ён прапануе абмеркаваць — як закончыць канфлікты адносна дзьвюх рэспублік, якія адасобіліся ад Грузіі — Паўднёвай Асетыі і Абхазіі.

Учора ў Парлямэнцкай асамблеі прамаўляў украінскі прэзыдэнт Віктар Юшчанка, які сказаў, што доўгатэрміновая мэта ягонага ўраду – далучэньне Украіны да Эўразьвязу. Віктар Юшчанка запэўніў таксама, што зробіць усё магчымае, каб дэмакратычныя перамены ў яго краіне сталі незваротнымі.

У аўторак Юшчанка і Саакашвілі супольна адкрылі ў Страсбуры мастацкую выставу пад назвай “Рэвалюцыя ружаў у Грузіі і аранжавая рэвалюцыя ва Украіне”.
XS
SM
MD
LG