КАБУЛ. У паўднёвым Афганістане ад выбуху прыдарожнай бомбы загінулі чатыры чалавекі, улучна з начальнікам мясцовай паліцыі. Гэта адбылося ў правінцыі Урузган. Паліцыянта звалі Вазір Махамэд. Ён ехаў у машыне на працу разам з ахоўнікам і двума сваякамі. Адказнасьць за выбух узялі на сябе ваяўнікі Талібану.