Адной з галоўных тэмаў нашай пошты ўжо некалькі тыдняў застаецца лёс былога міністра і амбасадара Міхаіла Марыніча, якога за некалькі дзён да новага году асудзілі на пяць год зьняволеньня з канфіскацыяй маёмасьці — нібыта за крадзеж аргтэхнікі няўрадавай арганізацыі “Дзелавая ініцыятыва”, якую ён узначальваў. Вось якімі развагамі на гэтую тэму падзяліўся ў сваім лісьце на Свабоду Анастас Семяновіч з пасёлку Бараўляны Менскага раёну. Слухач піша:
“Толькі што гутарыў па тэлефоне з таварышам. Пытаецца: “Чым займаюся?” Адказваю: “Пішу ліст на “Свабоду”. Ён быў азадачаны: “Як на свабоду? Ты дзе, куды трапіў?” Я зарагатаў, кажу: “Дзякуй богу, размова пакуль ідзе пра іншую “Свабоду — пра паважанае мной радыё”. Галоўная падзея апошняга часу для мяне — прысуд Міхаілу Марынічу. Проста хочацца крыкнуць ва ўвесь голас: “За што?” У турму кінулі ня злодзея, не дэбашыра, не карупцыянэра, а прыстойнага чалавека, які хацеў жыць у вольнай дэмакратычнай дзяржаве.
Я ведаў Міхаіла Марыніча яшчэ з таго часу, як ён узначальваў Маскоўскі райвыканкам. Потым, калі ён працаваў у Менскім гарвыканкаме, сустрэліся на выбарах дэпутатаў Вярхоўнага Савету. Ён тады перамог. Увогуле, гэта вялікі працаўнік, заўсёды меў трывалую сувязь зь людзьмі. У чым яго віна? Напэўна, у тым, што выказаў свой погляд, адрозны ад погляду Лукашэнкі. Усьлед за гэтым адразу пачаліся непрыемнасьці. І вось яны дамагліся свайго. Проста хочацца крычаць і плакаць ад бездапаможнасьці. Гэта ж чыстая помста. Я проста разгублены. Што ж рабіць? Няўжо нашы людзі гэтага ня бачаць і не разумеюць? Асабіста ў мяне адна надзея — на моладзь, на тое, што яна зробіць правільныя высновы, назіраючы за падзеямі ў Грузіі і ва Ўкраіне”.
Думаю, спадар Семяновіч, для большасьці людзей, хто хоць бы павярхоўна цікавіцца палітыкай, сапраўдныя прычыны зьяўленьня справы Міхаіла Марыніча і наступнага жорсткага прысуду — даволі відавочныя. Іншая рэч, што ў гэтых людзей у сёньняшніх умовах няма магчымасьці выказаць свой пратэст ці хоць бы сваё стаўленьне да гучнай справы, пра палітычныя матывы якой гавораць ва ўсім сьвеце. Напрыклад, за адзін толькі надпіс на агароджы “Свабоду Марынічу!” падлеткам пагражаюць крымінальнай адказнасьцю.
Рана ці позна справа Марыніча будзе перагледжана. Адбудзецца гэта, відавочна, адразу пасьля таго, як у Беларусі зьменіцца ўлада. Тады ж паўстане пытаньне пра адказнасьць тых, чыімі рукамі гэта справа стваралася, расьсьледавалася і была даведзена да прысуду. Праблема гэта надзвычай важная. Не разабраўшыся як сьлед зь мінулым, грамадзтва асуджана зноў і зноў паўтараць ранейшыя памылкі. Калі б колішнія функцыянэры НКВД, якія выдавалі загады на расстрэлы і высылку бязьвінных людзей у ГУЛАГ, былі прыцягнуты да крымінальнай адказнасьці, а ня ціха дажывалі свой век, як пэрсанальныя пэнсіянэры — то, магчыма, сёньня ў Беларусі была б зусім іншая прававая сыстэма.
Наступны ліст ад Івана Паддубнага зь Мядзельскага раёну:
“Нядаўна слухаў перадачу “Свабоды” пра неабходнасьць вылучэньня адзінага кандыдата ў прэзыдэнты на наступных выбарах. Сярод іншых у перадачы прагучала імя Ўладзімера Коласа. Неяк выступаў па “Свабодзе” і ён сам. Асабіста я зь ім не знаёмы, але мне спадабаліся яго меркаваньні. Імпануе таксама тое, як самааддана ён адстойвае Беларускі гуманітарны ліцэй. Як ні ціснулі на яго ўлады, якіх перашкодаў ні чынілі — ён ад свайго не адступіўся. Выпускнікі ліцэю маглі б скласьці неблагую групу падтрымкі. Толькі вось ня ведаю, ці захоча сам Колас вылучаць сваю кандыдатуру на гэты небясьпечны паядынак. Усе ж ведаюць, які лёс напаткаў Чыгіра, Марыніча ды іншых патэнцыйных кандыдатаў”.
Недахопу ў кандыдатах на прэзыдэнцкіх выбарах, спадар Паддубны, ня будзе, нягледзячы на ўсе небясьпекі, пра якія вы напісалі. Ужо нават на сёньняшні дзень, хоць дата выбараў невядомая і адбудуцца яны, магчыма, толькі ўвосень 2006 году — прынамсі, паўтузіна асобаў ужо заявілі пра свае прэзыдэнцкія амбіцыі. Але рэальныя шанцы на посьпех дэмакратычная апазыцыя можа мець толькі ў тым выпадку, калі здолее ўтаймаваць гэтыя шматлікія амбіцыі й вылучыць са свайго асяродзьдзя адзінага кандыдата.
Ліст ад Уладзіслава Хархадзіна зь Верхнядзьвінску. Слухач піша:
“Я — з тых, каго называюць “шасьцідзясятнікамі”. Цяпер на пэнсіі. Памятаю ўсіх нашых былых “правадыроў” — ад Сталіна да Гарбачова. Многія славутыя кнігі ў той час мне давялося перш чым прачытаць, пачуць на радыёхвалях — “Архіпэлаг ГУЛАГ”, “Бадалася цяля з дубам” ды іншыя рэчы Салжаніцына. І толькі ў канцы 1980-х гадоў гэтыя кнігі сталі друкаваць у тоўстых часопісах. Я іх зьбіраў, пераплятаў — і так у мяне зьявіліся гэтыя кнігі. Сваю бібліятэку зьбіраю зь дзяцінства. Яна налічвае цяпер каля дзьвюх тысяч тамоў. І гэта адзіны скарб, які я нажыў за сваё жыцьцё.
Вельмі люблю нашых беларускіх пісьменьнікаў і паэтаў, а больш за ўсё Быкава, Барадуліна, Арлова. Але на асобным месцы для мяне — Уладзімер Караткевіч. Я ганаруся, што маю поўны збор ягоных твораў у 8 тамах. Да апошняга часу я карыстаўся расейскай мовай (па нацыянальнасьці я расеец, родам з Арла). А цяпер больш чытаю па-беларуску”.
У сваім лісьце Ўладзіслаў Хархадзін зь Верхнядзьвінску згадвае, як стаў слухаць наша радыё. Зноў цытую ліст:
“Свабоду слухаю з 1960-га ці з 1961 году (дакладна ня памятаю). Спачатку — на расейскай мове. А на пачатку 1990-х пачаў слухаць Беларускую Свабоду. Спачатку ў мяне быў лямпавы прыймач “Рэкорд”, потым — “Сьпідола”, а цяпер — старэнькі “ВЭФ-202”, у якім мае сябры дадаткова ўсталявалі дыяпазон 19 мэтраў. Памятаю, як у савецкі час вашу станцыю глушылі. Улетку пачуць яе было практычна немагчыма. А вось з надыходам халадоў нешта можна было пачуць. Я нават умудрыўся запісаць на магнітафон сэрыю перадач “Яны пяюць пад струнны гук”, дзе сьпявалі Высоцкі, Акуджава, Галіч, Візбар, іншыя барды.
Цяпер (прыблізна зь лета мінулага году) вашу станцыю часам таксама немагчыма пачуць. Але гэта ня тыя “глушылкі”, што былі ў савецкі час. Тады ўключалі нейкую, так бы мовіць, “малацілку” — і яна “забівала” трансьляцыю. А цяпер зьяўляецца моцны трэск ці чутнасьць зьнікае зусім. На новым дыяпазоне 25 мэтраў з 18-й да 20-й гадзіны чутнасьць значна лепшая, чым была ў гэты час на дыяпазоне 19 мэтраў. На сярэдніх хвалях чуваць ня вельмі добра, але ўсё ж можна нешта пачуць. А паколькі я слухаю “Свабоду” практычна ад 18-й да 24-й гадзіны і ад 6-й да 8-й, то знаходжу магчымасьць пачуць усе вашы перадачы”.
Вельмі прыемна было даведацца, што ў Верхнядзьвінску ў нас ёсьць такі даўні, такі ўважлівы і пільны слухач. Уладзіслаў Хархадзін, слухаючы Беларускую Свабоду, шмат даведаўся пра нядаўна выдадзеную ў бібліятэчцы нашага радыё кнігу “Дуліна ад Барадуліна”, і папрасіў выслаць яе накладной платай. Беручы пад увагу вашыя, Уладзіслаў Васільевіч, даўнія сувязі са “Свабодай”, дасылаем гэту кнігу як падарунак ад нашага радыё. Што да магчымага аднаўленьня працы “глушылак”, то ў нас па-ранейшаму няма дакладнай пацьверджанай інфармацыі на гэты конт. Хоць за апошнія месяцы колькасьць слухачоў, якія напісалі нам пра гэта і падзяліліся сваімі сумневамі і здагадкамі, шматкроць павялічылася.
На заканчэньне кароткі ліст ад Сьвятланы Пятровай зь Пінску. Слухачка адклікнулася на наша паведамленьне пра Клюб сяброў Свабоды. Яна піша:
“Гэта цудоўна, што Свабода стварае такі клюб. Для мяне гэта тым больш важна, што цяпер у маім жыцьці — асаблівы момант, калі вельмі патрэбна, каб былі добрыя сябры, якія падтрымаюць маральна і матэрыяльна. На працягу году і сямі месяцаў мне давялося быць беспрацоўнай, а гэта, мякка кажучы, вельмі цяжка. За гэты час я яшчэ больш зразумела, што такое сапраўднае сяброўства, а ня тое, што дзеля “чаркі і шкваркі”.
Гэтак жа, як і Сьвятлана Пятрова, на прапанову аб стварэньні Клюбу сяброў Свабоды адклікнуліся дзясяткі іншых нашых слухачоў з розных рэгіёнаў Беларусі і з-за мяжы. Усім ім — наша шчырая падзяка. Цягам апошніх дзён нам таксама даслалі лісты Юрась Навіцкі і Васіль Пясецкі зь Менску, Алесь Марціновіч з Баранавічаў, Мікола Канаховіч з Пружанаў, Анатоль Жэрдзеў з Гомелю, Мікола Літвінчык зь Белаазёрску Бярозаўскага раёну і Мікалай Бусел зь вёскі Дуброва Сьветлагорскага раёну.
Дзякуй усім, хто знайшоў час для ліста на Свабоду. Пішыце. Чакаем новых допісаў. Перадача “Паштовая скрынка 111” выходзіць у эфір кожную сераду і нядзелю. Аўтару можна пісаць на адрас zdankov_rs@tut.by