Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Цытаты мінулага – 19 студзеня


Падрыхтаваў Зьміцер Падбярэскі Беларуская прэса розных гадоў 19 студзеня.

“Сталинская молодежь”, 1955 год. Пісьменьнік Аляксандар Міронаў разважае:

“Амэрыканскаму беспрацоўнаму няма чым ганарыцца, няма ў што верыць: галадае і ён, і ягоная сям’я, а наперадзе ў іх адна пэрспэктыва: галодная сьмерць пад плотам. Рабочы кожнага прадпрыемства ЗША ня ўпэўнены ў заўтрашнім дні: крызіс расьце, пашыраецца, і заўтра ён, рабочы, можа апынуцца такім жа беспрацоўным, як мільён іншых. Ці да гордасьці тут?! Няма чым ганарыцца і многім вучоным Амэрыкі: усё, што яны адкрылі і што яшчэ яны мусяць адкрыць, даўным-даўно куплена іх гаспадарамі-мільярдэрамі”.

“Чырвоная змена”, 1965 год. Да дэкады расейскага мастацтва ў Беларусі:

“Нездарма кажуць, што праца і песня неразлучныя паміж сабой, бо тое, што стварае народ сваімі працавітымі рукамі, — гэта таксама вялікае мастацтва, застыўшае ў залатых каласах, у квітнеючых садах, у музыцы граніту, у шаўковых тканінах. Вось чаму мы кажам, што ў нашай краіне мастацтва аддадзена народу, ствараецца для народа, а народ яго творца і найвышэйшы цаніцель”.

“Добры вечар”, 1995 год:

“Рэдакцыйны савет эканамічнага часопіса “Деловой вестник” па традыцыі правёў прысуджэнне тытула “Чалавек года-1994”. Гэтага звання ўдастоены дэпутат Вярхоўнага Савета, кіраўнік Партыі народнай згоды Генадзь Карпенка і прэзыдэнт канцэрна “Амкадор” Васіль Шлындзікаў. Пры вылучэнні Генадзя Карпенкі былі адзначаны яго “маральныя паводзіны”, духоўная трываласць і палітычны прафесіяналізм… Васіль Шлындзікаў адзначаны як прамыслоўца, які ва ўмовах эканамічнага крызісу захаваў буйныя індустрыяльныя вытворчасці і стаў адным з ініцыятараў стварэння Грамадзянскай партыі ў Беларусі. Нагадаем, чалавекам 1993 года “Деловой вестник” назваў Прэзыдэнта ЗША Біла Клінтана”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG