Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Праблемы ваеннага часу ў Бабілёне


ЛЁНДАН. Брытанскі музэй заяўляе, што кіраваныя ЗША узброеныя сілы выклікалі ў старажытным горадзе Бабілён “істотныя пашкоджаньні”. Паведамляецца, што амэрыканская і польская вайсковая тэхніка разбурылі тратуары, якім было 2600 гадоў. Далей гаворыцца, што глеба з архэалягічнымі рэшткамі выкарыстоўвалася для напаўненьне мяхоў зь пяском. Прадстаўнік Брытанскага музэю Джон Кёрціс параўноўвае сытуацыю з колішнім заснаваньнем вайсковага лягеру навокал Вялікай піраміды ў Эгіпце.

Амэрыканцы перадалі мясцовасьць у Бабілёне для кантролю польскім вайскоўцам. Палякі прызналі, што лягер шкодзіць мясцовасьці і зазначылі, што яна сёньня будзе перададзена ірацкаму міністэрству культуры.
XS
SM
MD
LG