Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кыргіская апазыцыя зьбіраецца ўдзельнічаць у парлямэнцкіх выбарах


БІШКЕК. Дэлегаты кыргіскай апазыцыйнай партыі “Арнамыс”(што перакладаецца, як—“Годнасьць”) сёньня зьбіраліся ў сталіцы краіны, каб зацьвердзіць сьпіс кандыдатаў на парлямэнцкія выбары. Яны таксама заклікалі выбаршчыкаў узяць удзел у галасаваньні 27 лютага. Тым часам невялікая група прыхільнікаў апазыцыйнага лідэра Розы Атунбаевай працягвала тыднёвы пікет у цэнтры гораду, заклікаючы ўлады дазволіць ёй удзельнічаць у выбарах. Атунбаева—былы міністар замежных справаў, яна ўзначальвае рух “Ата-Юрт”. Яна лічыць, што рашэньне не дазволіць ёй удзел у выбарах было палітычна матываваным.
XS
SM
MD
LG