Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мэр Прагі абхітрыў таксіста-махляра


ПРАГА. Мэр Прагі стаў ахвярай таксіста-махляра, праехаўшы па чэскай сталіцы пад выглядам турыста. Наклеіўшы фальшывыя вусы і бараду, мэр Павал Бэм спыніў таксоўку, граючы ролю замежніка. У выніку таксіст запатрабаваў ад яго 26 эўра за паездку, якая мусіла каштаваць 4 з паловай эўра. Лічыльнік у таксі быў з накруткай. Цяпер мэр прапануе ўвесьці штраф да 33 тысяч эўра за такое парушэньне.
XS
SM
MD
LG