“Беларуская доля”, 1925 год:
“Ужо трэці год, як я зусім адышла ад беларускага палітычнага жыцьця і стала на шлях выключна культурна-нацыянальнай дзеяльнасьці. З прыездам у Латвію летам 1922 г. я праз увесь гэты час была адорвана ад Беларускай Партыі Сацыялістаў-Рэвалюцыянераў, да якой належала, і не прымала ў ёй ніякага чыннага ўдзелу. Вось дзеля чаго, ня могучы прыняць на сябе адказнасьці за дзеяльнасьць Беларускай Партыі Сацыялістаў-Рэвалюцыянераў і жадаючы ў будучыне працаваць на чыста культурна-нацыянальным груньце, — я выходжу з ліку сяброў Беларускай Партыі Сацыялістаў-Рэвалюцыянераў, аб чым адначасна апавяшчаю Цэнтральны Камітэт Партыі і беларускае грамадзянства. Паўліна Мядзёлка”.
“Звязда”, 1935 год. Верш Янкі Купалы, прысьвечаны ХІ усебеларускаму зьезду Саветаў:
“Знатныя людзі Совецкай зямлі З добраю весткай На з’езд свой прыйшлі. Кожны свой рапарт Даложа на сходзе, Што ў пяцілетку Зрабілі стагоддзе. Намі збудован Магнітабуд, Шлях Беламорскі — Тэхнікі цуд. Мы зачынілі Парогі Дняпра, Сваёй радзіме Прыдбалі дабра… Здраднікаў подлых Нішчым мы ўшчэнт, Нам пераможцам Дзівуецца свет. Песню прынеслі Сваю песняры Вам, зямлі вольнай Гаспадары. Партыя ж наша І мудры наш Сталін Да перамогі Шляхі паказалі”.
“Народная газета”, 1995 год:
“Як мы ўжо паведамлялі, адбыўся візіт вядомага грамадскага дзеяча Д.Сораса на Беларусь, у час якога ён быў прыняты Прэзыдэнтам Аляксандрам Лукашэнкам… Лукашэнка і амерыканскі фінансіст на працягу амаль дзвюх гадзін абмяркоўвалі праблемы стварэння адкрытага грамадства, свабоды прэсы і некаторыя іншыя. Аляксандр Лукашэнка запэўніў Д.Сораса ў тым, што на Беларусі будуць спрыяць дзейнасці фонду, і папрасіў прабачэння за дзеянні папярэдняга ўрада. Нагадаем, што ў свой час былы прэм’ер-міністр Вячаслаў Кебіч адмовіўся нават сустрэцца з Д.Сорасам. Д.Сорас паведаміў, што ў некаторых краінах фінансаванне фондаў будзе скарачацца, але гэта не датычыцца Беларусі”.