Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Цытаты мінулага – 12 студзеня


Падрыхтаваў Зьміцер Падбярэскі Беларуская прэса розных гадоў 12 студзеня

“Сталинская молодежь”, 1955 год:

“Мэханік землясосу Пінскага рачнога порту Серафім Шаламіцкі працаваў на 117 кілямэтры Прыпяці. Мэханізмы машыны дзейнічалі безадмоўна. Аднак вось мэханік заўважыў, што намываны пясок дрэнна паступае ў трубу. “Зноў камень трапіўся”, — з прыкрасьцю падумаў ён і вырашыў высьветліць прычыну затрымкі. Як жа ён зьдзівіўся, калі выцягнуў з трубы… зуб маманта, які прыбіўся да сеткі, вагою каля 4 кіляграмаў. Сваю знаходку С.Шаламіцкі здаў у Пінскі краязнаўчы музэй”.

“ЛіМ”, 1965 год. Перадавіца з “Правды”:

“Паступовае развіццё сацыялістычнай мастацкай культуры непарыўна звязана з барацьбой супраць буржуазнай ідэалогіі. Імперыялістычная рэакцыя вядзе ідэалагічную дыверсію супраць камунізма, якая не спыняецца ні на мінуту. Нам не дадзена права нават на малейшую перадышку ў ідэалагічнай барацьбе. Няма і не можа быць мірнага суіснавання паміж ідэямі развіцця чалавецтва да яго светлай будучыні і ідэямі рэанімацыі, звернутымі ў мінулае, якія імкнуцца абяззброіць народы ў іх барацьбе за свабоду, мір і сацыялізм”.

“Культура”, 1995 год:

“На наступны дзень пасля абрання прэзыдэнт Лукашэнка заявіў, што не ўяўляў, у якім дрэнным стане наша эканоміка. Потым папрасіў людзей, якія яму паверылі, 6–8 месяцаў, каб палепшыць сітуацыю. Потым 8–10 месяцаў, потым год-паўтара; а потым выказаў спадзяванні, што, можа, хоць нашы ўнукі калі-небудзь зажывуць па-людску — гэта ўжо не “праз год-паўтара”, а, бадай, праз тры пакаленні. Падводзячы рысу пад абяцаннямі часоў выбарчай кампаніі, у навагоднім віншаванні прэзыдэнт сказаў, што “чудес не бывает”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG