Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ян Эгеланд: "паўторнае цунамі сьмерцяў мы спынілі"


ЖЭНЭВА. У Жэнэве праходзіць міжнародная канфэрэнцыя ў пытаньнях дапамогі краінам Паўднёвай Азіі, пацярпелым ад землятрусу й цунамі. Міжнародная супольнасьць ужо абяцала рэгіёну дапамогу ў памеры двух мільярдаў сямісот мільёнаў даляраў. Урады краінаў сьвету паабяцалі 4 млрд. даляраў на падтрымку пацярпелых рэгінаў. ААН просіць пералічыць 1 мільярд да канца студзеня, каб забясьпечыць жыцьцёвыя патрэбы пацярпелых. Галоўны гуманітарны каардынатар ААН Ян Эгеланд, сказаў, што ААН ужо забясьпечыла дзьве траціны людзей, якія церпяць нястачу. З апошніх зьвесткаў, каля 156 тыс. чалавек загінулі ад цунамі 26 сьнежня. Эгеланд заявіў, што дапамога ад сьвету дапамагла сныніць наступную хвалю сьмерцяў ад голаду і хваробаў.
XS
SM
MD
LG