Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Інданэзія просіць ануляваць даўгі


ДЖАКАРТА. Урад Інданэзіі заклікаў міжнародную супольнасьць ануляваць большую частку даўгоў краіны, найбольш пацярпелай ад землятрусу й цунамі 26 сьнежня. Найцяжэйшая сытуацыя склалася ў правінцыі Ачэх на востраве Суматра – там загінулі звыш ста тысяч чалавек. Сёньня ў паўночнай частцы Суматры зноў здарыўся землятрус сілаю да 6,2 балу паводле шкалы Рыхтэра. Пацярпелых і разбурэньняў няма. Агульная колькасьць ахвяраў нядаўняй катастрофы ў паўднёваазіяцкім рэгіёне складае на сёньня 156 тысяч чалавек.
XS
SM
MD
LG