Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Цытаты мінулага – 10 студзеня


Падрыхтаваў Зьміцер Падбярэскі Беларуская прэса розных гадоў 10 студзеня.

“Калгаснік Беларусі”, 1935 год. Допіс селькора Майскага са Старобіна:

“Зберажэнне маладняка ў калгасе “Будаўнік”, Сухамільскага сельсовета, з’яўляецца баявой задачай, бо ферма калгасная неўкамплектавана. Ёсць бескароўныя калгаснікі. Многія каровы калгаса і калгаснікаў старыя і патрабуюць замены рамонтным маладняком. Аднак, гэтых гаспадарчых задач па сваёй палітычнай слепаце не разумеюць кіраўнікі калгаса. Загадчык малочнатаварнай фермы Дабралёт Сымон Змітраў першы зарэзаў цялё ад сваёй каровы. Зразумела, яго прыкладу следуюць і астатнія калгаснікі. Праўленне калгаса на гэта зусім не рэагуе”.

“ЛіМ”, 1955 год. Алена Ракава пра рэпэртуар Дзяржаўнага хору БССР напярэдадні Дэкады беларускай літаратуры і мастацтва ў Маскве:

“Спакойная лірыка, сузіральны настрой “Зоркі Венеры”, затоеная туга песні “А ў полі вярба пахілёная”, светлы сум і скарга песні “Ты, дубочак зеляненькі” — усё гэта добра, а дзе-ж яркая, вясёлая беларуская песня? Хіба багатая скарбніца народнай творчасці абмяжоўваецца толькі гэтымі песнямі?.. Інакш сталічныя слухачы па праграме канцэрта Дзяржаўнага хору могуць скласці сабе аднабаковае ўяўленне аб змесце і характары беларускага песеннага фальклору”.

“Вечерний Минск”, 1975 год. Інфармацыя БЕЛТА:

“Новая п’еса М.Матукоўскага “Апошняя інстанцыя” ўпершыню набыла жыцьцё ў Дзяржаўным расейскім драматычным тэатры імя М.Горкага. “Людзі, задумайцеся над кожным днём уласнага жыцьця. Бо на вас пазіраюць дзеці, вы для іх прыклад!” — гэтак вызначыў звышзадачу спэктаклю ягоны пастаноўшчык, галоўны рэжысэр тэатру Б.Луцэнка… На прэм’еры прысутнічалі кандыдат у члены Палітбюро ЦК КПСС, першы сакратар ЦК Кампартыі Беларусі П.М.Машэраў, сакратар ЦК КПБ А.А.Сьмірноў, намесьнік Старшыні Савету Міністраў БССР Н.Л.Сьняжкова, загадчык аддзелу культуры ЦК КПБ С.В.Марцалеў”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG