Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Італіі забаронена зь сёньняшняга дня курыць у грамадзкіх месцах


РЫМ. З сёньняшняга дня ў Італіі забаронена курыць у грамадзкіх месцаў—у барах, рэстаранах, начных клюбах. У парлямэнце таксама нельга будзе курыць. За парушэньне забароны вызначаны мінімальны штраф—275 эўра, максымальны—2200.

Забарона павінна была быць уведзена зь 1 студзеня. Аднак міністар аховы здароўя Джыралама Сірчыя адклаў гэта на 10 дзён, каб не сапсаваць італьянцам сьвяткаваньне Новага году. Летась такі ж забароны былі абвешчаны ў Ірляндыі ды Нарвэгіі. А Вялікабрытанія, Партугалія і Швэцыя плянуюць іх сёлета.
XS
SM
MD
LG