Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Новыя забойствы й выкраданьні ў Чачэніі


ГРОЗНЫ. У Вядзенскім раёне Чачэніі сёньня расейскія вайскоўцы абстралялі групу мясцовых жыхароў, што нарыхтоўвалі дровы. Адзін чалавек забіты, двое параненыя. Напярэдадні вечарам расейскія вайскоўцы ўжо забілі тут аднаго мірнага жыхара і аднаго паранілі. Узбуджаныя крымінальныя справы. У Шалінскім раёне супрацоўнікі службы бясьпекі прэзыдэнта Чачэніі зьвезьлі ў невядомым кірунку двух мясцовых жыхароў і супрацоўніка міліцыі. Аб прычынах затрыманьня й лёсе людзей нічога невядома.
XS
SM
MD
LG