ТЫРАНА. Альбанскія ўлады адмовіліся надаць статус вэтэрана вайны былому камуністычнаму дыктатару Энвэру Ходжу, памерламу 10 гадоў таму. Міністэрства абароны паведаміла, што ўдава Ходжы не падала дастатковых сьведчаньняў ягонага ўдзелу ў Другой сусьветнай вайне. Яна сама адмовілася даваць гэткія сьведчаньні, бо лічыць удзел Ходжы ў вайне добра вядомым фактам. Энвэр Ходжа падчас вайны быў камісарам Генэральнага Штабу Арміі Нацыянальнага Вызваленьня Альбаніі.