Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сабраныя да 4 млрд. для ахвяраў цунамі, а трэба 10


ДЖАКАРТА. Сёньня ў Джакарце лідэры краінаў і сусьветных арганізацыяў ладзяць канфэрэнцыю з мэтай скаардынаваць дапамогу ахвярам цунамі. ААН папярэдзіла, што колькасьць загінулых можа вырасьці да 300 тыс. чалавек, калі пацярпелыя рэгіёны не атрымаюць доступу да чыстай вады і іншых асноўных жыцьцёвых умоваў. Сусьветная супольнасьць выдаткавала ад 3 да 4 млрд. даляраў для пацярпелых ад цунамі ў Азіі і ў Афрыцы. Джордж і Лаўра Буш ахвяравалі 10 тыс. даляраў уласных сродкаў.

Удзельнікі міжнароднай канфэрэнцыі заявілі, што неабходна стварыць сыстэму папярэджаньня цунамі ў краінах Індыйскага акіяну. Генэральны сакратар ААН Кофі Анана сказаў, што ўжо цяпер небходныя каля 10 млрд. даляраў для пацярпелых рэгіёнаў і заклікаў краіны сьвету хутчэй перадаць выдзеленыя для гэтых мэтаў сродкі і не забывацца на пацярпелыя рэгіёны ў доўгатэрміновай пэрспэктыве.
XS
SM
MD
LG