ГАЗА. У паласе Газы ізраільскія танкі абстралялі сёньня горад Бэйт Лахія – забітыя сямёра палестынцаў, яшчэ пяцёра параненыя. Раней палестынскія экстрэмісты заатакавалі ракетамі аколіцы населенага пункту Эрэц, параніўшы двух ізраільцаў. Урад Ізраілю заявіў, што плян вываду войскаў і частковай эвакуацыі габрайскіх паселішчаў з палестынскіх тэрыторыяў будзе выкананы. У сваю чаргу пасяленцы патрабуюць вынесьці гэтае пытаньне на рэфэрэндум – каля будынку парлямэнту ў Ерусаліме праходзіць бестэрміновы страйк.